Па Падляшшы будзе курсаваць больш цягнікоў
З першага чэрвеня на чыгуначную пуць можа вярнуцца цягнік з Беластока да Станцыі Валілы. Пакуль што толькі на перыяд канікулаў і толькі ў суботы і нядзелі адзначае бурмістр Міхалова Уладзімір Каноньчук. У панядзелак прайшла сустрэча прадстаўнікоў самаўрадаў, зацікаўленых адкрыццём лініі з дырэктарам дэпартамента інфраструктуры Маршалкоўскай ўправы падляшскага ваяводства Лешэкам Люлевічам.
У сустрэчы апрача Каноньчука ўдзельнічаў таксама войт гміны Гарадок Веслаў Кулеша і дырэктар кампаніі Рэгіянальныя перавозы Эльжбета Залуская. Паводле бурмістра Уладзіміра Каноньчука, лінія не будзе зарабляць на сябе.
— Гэта быў бы выключна турыстына-рэкалмны маршрут для жыхароў у выходныя дні, каб яны папросту праехаліся чыгункай і як бы вярнуцца ў тыя часы, калі на гэта й трасе курсавалі цягнікі.
Кошт адкрыцця летняй лініі Беласток-Валілы ў суботу і нядзелю паводле кампаніі «Przewozy regionalne» гэта 60 тысяч злотых. Палову гэтай сумы хоча фінансаваць Маршалкоўская ўправа.
Па 15 тысяч злотых мусілі б вылажыць гміны Гарадок і Міхалова. Ці маршалкоўская ўправа дагаворыцца з гмінамі даведаемся яшчэ ў гэтым месяцы.
***
Як кажа дырэктар Дэпартамента інфраструктуры і транспарту Маршалкоўскай управы Лешак Люлевіч, цяпер цягнікі ходзяць рэдка, а гэта змяншае колькасць пасажыраў.
З новага года цягнікоў кампаніі “Рэгіянальныя перавозкі” на некаторых трасах стане ў два разы больш, адзначае Лешак Люлевіч:
– Напрыклад, вырасце колькасць спалучэнняў на трасе Беласток-Шэпетова з сямі пар да дзесяці, на трасе Беласток-Кузніца з двух пар да чатырох пар, на трасе Гайнаўка-Чаромха з трох пар да чатырох пар, на трасе з Беластока да Чаромхі з двух пар да чатырох пар цягнікоў у суткі.
Кошт павелічэння колькасці чыгуначных спалучэнняў складзе 2,5 мільёны злотых.
Як дадае Лешак Люлевіч, пакуль няма канкрэтнай інфармацыі адносна аднаўлення чыгуначнага спалучэння Беласток-Гародня. Пакуль у кабінетах Міністэрства праводзіцца аналіз магчымасці вяртання двух параў цягнікоў на лініі Беласток-Гародня.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя