„Па Прыпяці па Нобель” цяпер і па-польску!



З нагоды выхаду польскамоўнай версіі кнігі літаратаркі і журналісткі Ганны Кандрацюк „Па Прыпяці па Нобель” з ёй паразмаўляў Міхась Андрасюк.

Кажуць, „хто жыве на дзве мовы – той жыве два разы”. Калі маецца на ўвазе чалавечае жыццё, то гэта метафара, а вось з кніжкамі ўсё дакладна так – кніжка, з перакладам на іншую мову, набывае новае жыццё. Твая кніжка „Па Прыпяці па Нобель. Рэпартаж з краіны балот і бурштыну” выйшла па-беларуску ў 2017 годзе, не засталася па-за ўвагай у Беларусі, трапіла ў лонг-ліст 12 лепшых кніг беларускай прозы літаратурнай прэміі Гедройця. А зараз трымаю ў руках польскамоўны варыянт гэтай кнігі. Пераклаў на польскую мову яе Юрка Плютовіч і чытаеццца яна вельмі лёгка. Польская мова значна пашырыць кола тваіх чытачоў і прыхільнікаў.

– Спадзяюся, што менавіта так і будзе.

– Кожная кніжка ў наш час час жыве каротка. Польская каротка, беларуская можа крыху даўжэй, бо праходзіць тыдзень і яе „накрывае” новае выданне. Хто стаў выдаўцом тваёй кніжкі?

Выдавец кніжкі – Paśny buriat”. Гэта зусім новае выдавецтва, якое вядуць Пятро Брысач і Пятро Мальчэўскі. Яно мае сядзібу ў Будзе Рускай на Сувальшчыне, а фізічна выдавецтва знаходзіцца ў Кельцах.

– Ці збіраецеся з выдавецтвам рабіць нейкія прамацыйныя дзеянні, тым больш зараз такі складаны час?

– Тут так сталася, што выдавецтва прэзентацыю кніг праводзіць он-лайн, таксама кніжка прадаецца праз інтэрнэт-магазіны, хоць можна яе набыць непасрэдна ў Беластоку ў кнігарні „Akcent”. Ідзем насупраць цяжкіх часоў. Прамоцыя ўжо вядзецца каля двух месяцаў.

– Прачытаўшы  гэтую кніжку ў арыгінале і пераклад, у мяне замацавалася ўражанне, што ў гэтай краіне над Прыпяццю адчуваеш сябе як рыба ў вадзе, як рыба ў Прыпяці.

Ну відаць мы такія балотныя істоты. Многія гавораць, такі тэзіс прапанаваў яшчэ Адам Міцкевіч, што Палессе – гэта калыска Славяншчыны, і сапраўды тут усе людзі, не толькі з Беларусі ці Польшчы, але прыкладам з Сербіі, могуць сябе адчуць як у сваім балотцы, у сваёй хаце, могуць вярнуцца да кантэксту 19 стагоддзя, а можа і ранейшага. Бо Палессе  ёсць такой мазаікай у кожным сэнсе – на працягу 20 кілометраў можна знайсці свет з іншых часоў і з іншай рэчаіснасці.

Гэты магічны свет, свет міфаў, таямнічых замоваў, шаптухаў, ведаю з тваіх ранейшых кніг, што ён табе блізкі, і там ты яго проста знайшла жывым.

Сяргей Чыгрын, як прачытаў кніжку, спытаў у мяне, як гэта магчыма, што я запісала  замовы, што знайшла столькі тых чарадзейных асоб. Я, па-праўдзе, не знаю адказу на гэтае пытанне, бо такіх людзей я пачала сустракаць ужо дзесьці ў час сваіх чарговых падарожжаў, калі я ўжо перайшла многа межаў, і думаю, што гэта мне адкрылася. А чаму блізкае? Кожны, хто прыяздажае на Падляшша, то бачыць, што мы ўсё ж такі старажытны народ, што мы, акрамя сучаснасці, мы адной нагой жывем у такой і ментальнасці, і нават у быце ў старажытных часах, і не хочам іх адкідаць. Бо інстынктыўна адчуваем, што гэта такая падмацоўка.

Поўнасцю гутарку з Ганнай Кандрацюк можна паслухаць тут:

Беларускае Радыё Рацыя