Пабачыла свет «Кніга памяці габрэяў Бельска Падляшскага»



Выданне змяшчае факты з жыцця габрэйскай грамадскасці ў горадзе, пачынаючы з пярэдаднем І Сусветнай вайны, ды сягаючыя 50-ых гадоў ХХ стагоддзя. Падобную кнігу выдалі яшчэ ў 1975 годзе ў Тэль-Авіве. «Таму перад намі стаяла задача перакладу гэтай кнігі з моваў стараяўрэйскай і ідыш ды дабаўлення новых фактаў і ўспамінаў, якія мы даследавалі, кантактуючыся з патомкамі бельскіх габрэяў», – кажа суаўтар выдання Дарафей Фіёнік:

– Хацелася гэта пазнаць, што нашыя даўнія суседзі пісалі пра сябе і пра нас беларусаў, пра нас палякаў. Бельск быў палова на палову – яўрэйскі і хрысціянскі. Гісторыі сужыцця яўрэйска-хрысціянскага, якія трапілі ў тую кнігу, мы, белчане, не маем іх саромецца, бо яны паказваюць, якім быў Бельск, і што Бельск – пэўны прыклад.

Другім аўтарам кнігі з’яўляецца Вайцех Кананьчук. Перакладамі з ідыш і стараяўрэйскай моваў заняліся Малгажата Ліпская ды Анна Шыба.

Больш пра кнігу можна будзе даведацца ў час яе прэзентацыі, якая пройдзе 11 снежня ў Гарадской публічнай бібліятэцы ў Бельску Падляшскім. Пачатак імпрэзы ў 17:00 гадзін.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара