Пабачыць свет кніга пра гаворку Дубровы Беластоцкай
Гаворцы ваколіцаў Дубровы Беластоцкай будзе прысвечана кніга. Гэта навуковая распрацоўку мовы, на якой размаўляюць людзі Дубровы Беластоцкай і ваколіцаў. Кніжка мае паказаць, якой жывой і багатай з’яўляецца культура жыхароў Дуброўшчыны. Апрача таго, яна спрабуе адказаць на пытанне тоеснасці, якую так цяжка вызначыць беларускамоўнаму насельніцтву гэтага рэгіёна.
На думку аўтара Юрыя Беламызага, кніга мае даказаць, што Дуброва не саромеецца сваёй мовы:
– Хачу паказаць, што такая мова ёсць, і людзі ёй карыстаюцца. Хачу гэтую кнігу прысвяціць тым людзям, якія жылі тут, каб яна дала ім магчымасць вярнуцца ў край дзяцінства і ўспомніць як тут калісьці было.
Прэзентацыя кніжкі плануецца на канец красавіка. Гэта першая такога кшталту праца, якая грунтоўна даследуе гаворку ваколіцаў Дубровы Беластоцкай.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота monki.com.pl