Пачаліся “Музычныя дыялогі над Бугам”



У Мельніку, што на Падляшшы, пачаўся XXIV фестываль “Музычныя дыялогі над Бугам”. На сцэне над берагам ракі Буг выступілі шматлікія калектывы. “Прэзентуем музыку шматлікіх нацыянальных культур, бо музыка цудоўна яднае,” – кажа Адам Табота – войт гміны Мельнік:

–   Толькі тыя, хто баяцца, зачыняюць свае дзверы і сэрцы і не хочуць зразумець іншых. Для нас гэта лягчэй, бо ўсе мы жывём па-суседску. Ці хтосьці гаворыць па-нашаму, ці па-ўкраінску, ці па-польску – усе гаворым увесь час па-свойму і лепш пазнаём адзін да аднаго.

Сёння мерапрыемства прадоўжыцца. У 14 гадзін ў Асяродку гісторыі мельніцкай зямлі ў Мельніку адкрыецца выстава пра Калумбію. Ад 17 гадзіны пачнуцца чарговыя канцэрты. Зоркай вечарыны будзе гурт “Козак Сыстэм”.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара