Пачатак навучальнага года ў Чыжах



Застаемся на Падляшшы. Святой літургіяй пачалася інаўгурацыя навучальнага году ў Чыжах. У цырымоніі прымалі ўдзел войт гміны, дырэктар школы і перш за ўсё настаўнікі і школьнікі. Комплекс школ у Чыжах – гэта пляцоўка, дзе ўсе вучні прымаюць удзел у занятках па беларускай мове.

DSC04311

Як адзначыў дырэктар школы Міраслаў Пяткевіч,  гэта адна з галоўных адукацыйных канцэпцый школы:

– Школа з’яўляецца навучальнай установа, у якой адзін з найбольшых працэнтаў вучняў, якія вучаць беларускую мову. Гэта сведчыць пра тое, што ў мясцовым грамадстве захоўваецца традыцыя продкаў і мы, як школа, будзем імкнуцца культываваць гэтую традыцыю, у тым ліку і праз навучанне беларускай мове.

У Комплексе школ у Чыжах многа ўвагі надаецца актыўнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Тут арганізуюцца разнастайныя мерапрыемствы, у час якіх моладзь супрацоўнічае з жыхарамі Чыжоўскай гміны і адначасова пашырае свае веды пра лакальную гісторыю.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя