Пачатак новага навучальнага года ў Бельску



Прысяга ды экзамен на атэстат сталасці – гэта толькі некаторыя выклікі, перад якім стаяць ліцэісты, якія пачалі новы навучальны год у Польшчы. CIMG4753З якім настроем пачынаюць новы школьны год? На гэтае пытанне адказваюць навучэнцы беларускага ліцэя ў Бельску Падляшскім:

– У гэтым годзе будзе менш прадметаў, але больш навукі. Прадметы, якія я люблю, застануцца.

– Пачынаецца новы навучальны год. І я магу зноў пабачыць маіх сяброў, па якіх вельмі сумавала. Буду старанна вучыцца, каб атрымаць атэстат сталасці.

– Я шчаслівы, што іду да новай школы. Думаю, на пачатку будзе цяжка вучыцца, але пазней будзе лепей.

У першы клас Агульнаадукацыйнага ліцэя імя Браніслава Тарашкевіча сёлета паступіла 70 вучняў. Агулам жа новы навучальны год пачалі 259 маладых людзей.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Бельск

Фота аўтара