Пачатак рамонту беластоцкага аўтавакзала адкладваецца



У будынку аўтавакзала па-ранейшаму працуюць білетныя касы і чакаюць ад’езду пасажыры, хоць закрыццё аб’екту планавалася ў пачатку кастрычніка.

dsc05153

Рамонт беластоцкага аўтобуснага вакзала затрымліваецца. Гэта звязанае з тым, што часовы вакзал, які мае служыць пасажырам падчас рамонту, яшчэ не падрыхтаваны. У сваю чаргу гэтая затрымка – на карысць дробным гандлярам, якія працуюць унутры будынка беластоцкага вакзала:

– Я сёння працую апошні дзень, але некаторыя яшчэ могуць застацца, пакуль працуюць касы аўтавакзала. 

Пасажыры:

– Хочуць пабудаваць новы вакзал, магчыма меншы. Не можа быць, каб у Беластоку не было вакзала!

– Нязручнасці для пасажыраў будуць. Як будзе холадна, дзе людзі змогуць пачакаць, папіць кавы?

Маршалак Падляшскага ваяводства Юры Ляшчынскі:

– Работа будзе завершана да канца чэрвеня будучага года. На месцы старога аўтавакзала з’явіцца сучасны аб’ект.

У межах рамонту цалкам разбураць будынак вакзала. На яго месцы паўстане новы двухпавярховы аб’ект з білетнымі касамі, залай чакання і бюро аўтобусных кампаній. Аўтастаянкі з усходняга боку будынка будуць перанесеныя на заходні – бліжэй да гандлёвага цэнтра “Парк”.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара