Пачаўся фестываль “Тыдзень з Белавежскай пушчай”
Лекцыі, майстар-класы па фатаграфіі, пушчанскае кіно, шпацыры па пушчы, выставы – цягам тыдня з 14 па 22 верасня ў трох пушчанскіх Надлясніцтвах: Гайнаўка, Белавежа і Броўск, пройдзе каля паўсотні мерапрыемстваў і падзей.
Кажа Зэнон Ангельчык з Рэгіянальнай дырэкцыі дзяржаўных лясоў у Беластоку:
– Гэта аб’ект, які ўваходзіць у спіс ЮНЕСКА. Мы стараемся паказаць яго ва ўсім харастве. Мы, як ляснічыя, стараемся ўвесь час бараніць лес, але мы бачым у ім чалавека, і хочам каб там чалавек быў, каб ён меў карысць ад лесу.
Фестываль “Тыдзень з Белавежскай пушчай” урачыста адкрылі падчас Кубка Польшчы па Nordic Walking, які прайшоў у Гайнаўцы.
Больш пра фестываль “Тыдзень з Белавежскай пушчай”: https://tydzienzpuszczabialowieska.pl/
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя