Працягваецца ІІІ тэатральны фестываль «Одэ»



У Гайнаўцы прайшла прэм’ера кніжкі Анэты Прымакі-Онішк «Бежанства 1915. Забытыя уцекачы».

У рамках Тэатральнага фестывалю «Одэ», пры поўнай залі Беларускага музея паказалі спектакль «Бежанцы» у рэжысуры Яны Стэльмашук- Троц, а таксама прайшла сустрэча з аўтаркай новай кнігі. Хоць «Бежанства 1915. Забытыя уцекачы» выйшла з друку 21 верасня, яна ўжо даволі вядомая, кажа Анэта Прымак-Онішк:

— Кнігу можна купіць ва ўсёй Польшчы і агульнапольскія газеты публікавалі матэрыялы пра гэта. Для іх гэта ўсё цікава, яны не ведалі пра гэта, а цяпер, калі праблема ўцекачоў стала дзяржаўнай праблемай, для усіх іх гэта стала цікава і яны вельмі часта пытаюць: Чаму мы пра гэта не ведалі?   

Анэта Прымака-Онішк сама родам з падсакольскіх Кнышэвічаў. З гэтай вёскі большая частка жыхароў, у тым ліку сям’я аўтаркі, падалася ў бежанства.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

[Not a valid template]

26 верасня

Лялечны тэатр з Магілева ўжо прэзентаваў спектакль«Дзівосныя Авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага» на сцэне Беластоцкага тэатра лялек.

26 верасня, спектакль-авантуру, пастаўленую па п’есе сучаснага беларускага драматурга Сяргея Кавалёва, можна будзе ўбачыць у Бельску-Падляшскім а 18 гадзіне. Кажа ініцыятарка фестывалю Яанна Троц:

— Гэта спектакль, ячкі адрозніваецца ад амаль усіх на нашым фестывалі, якія распавядаюць пра розныя трагедыі. Глыбокая іронія, але так многа смеху і гумару, і акцёры, якія могуць усю публіку павесці за сабой і супольна гуляць. Падчас гэтага спектакля можна цудоўна правесці час у тэатры. Гэта файная справа, калі ты хочаш заахвоціць людзей да тэатру, заахвоціць моладзь.  

Пад час спектаклю не знікае пытанне, ці змогуць шляхцюкі зрабіць нешта, каб вырвацца з заклятага кола непрыемнасцяў, ці самі гэтыя праблемы і ёсць сэнсам іх жыцця. Кажа галоўны рэжысёр Магілёўскага тэатра лялек Ігар Казакоў:

— Гэта пацыфічная гісторыя пра міжчалавечыя адносіны суседзяў. Гэта і людзі і дзяржава. Ёсць адзін важны момант: нельга агульанага дому будаваць па-рознаму, немагчыма ў адной лодцы плыць у розныя бакі. Каб выйшла нешта агульнае трэба ўмець дамаўляцца, пераступаць праз нейкія амбіцыёзныя рэчы, якія замінаюць камунікацыі. Гэтая гісторыя, пацешная на першы погляд, але за гэтымі людзьмі стаяць сэнсавыя масткі.

Ролі гора-шляхціцаў бліскуча выканалі акцёры Мікалай Сцешыцаў і Юрый Дзівакоў. Выдатныя лялькі, якія дапамаглі ім, прыдумала Людміла Скітовіч.

***

23 верасня

Перфарматыўнымі чытаннямі пачаўся тэатральны фестываль «Одэ». Трэці раз запар тэатр «Чрэво» арганізуе цыкл спектакляў, майстар-класаў і чытанняў, якія можна бузе паглядзець у падляшскіх гарадках цягам бліжэйшага тыдня. Сёлета фестываль распачаўся ў праваслаўным дзіцячым садку ў БельскуПадляшскім, дзе дзецям чыталі казкі вядомых пісьменнікаў на падляшскім дыялекце.

Арганізатарка фестывалю Яанна Стэльмашук-Троц:

— У рамках фестывалю мы прапаноўваем ім казкі, гульні, майстар-класы. І гэта нагода, каб супольна пагуляць на беларускай мове. І гэта таксама важна. Думаю, што дзеці — гэта вельмі важныz гледачы.

 Ужо заўтра Фестываль «Одэ» завітае ў Беласток. Ва Універсітэцкім цэнтры культуры будуць прадстаўленыя спектаклі на аснове твораў беларускай нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя