Пачаўся новы набор да сістэмы „Месцаў прыязных для раварыстаў”



Вядзеш турыстычную дзейнасць у зоне Усходняга веласіпеднага шляху Green Velo? Заяві свой прадукт да сістэмы „Месцаў прыязных для раварыстаў” (МПР). Маршалкоўская ўправа Падляшскага ваяводства чакае заявы ад уласнікаў аграсядзібаў, рэстаранаў, музеяў, скансенаў ды іншых, якія дзейнічаюць у сферы турызму.

Фірмы павінны прапаноўваць бясплатны паркінг для веласіпедаў ды бясплатныя прылады для рамонта машынаў. Як кажа Пятро Чарны з аднаго з белавежскіх гатэляў, які ў 2015 годзе далучыўся да сістэмы Green Velo, з таго часу штораз больш веласіпедыстаў карыстаецца прапановамі гатэля:

– Турысты прыязджаюць да нас у тым ліку і для таго, каб падсілкавацца ці скарыстацца з нашай інфраструктуры. Як МПР прапануем розныя паслугі, такія, напрыклад, як транспарт багажу. Кожны прадпрымальнік, які займаецца турыстычнай дзейнасцю, павінен разгледзець уступленне ў фірмы, якія маюць сертыфікат МПР.

Кожны прадпрымальнік атрымлівае ад Green Velo адмысловае пасведчанне аб прыналежнасці да МПР і адзнаку, якую можа прычапіць да будынак. Дадатковая інфармацыя аб дзейнасці фірмы і месцы на шляху Green Velo, змешчаныя на сайце https://greenvelo.pl/.

Набор да сістэмы „Месцаў прыязных для раварыстаў” (МПР), працягваецца да 28 лютага.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток