Пачаўся праём прац на фотаконкурс „Падляшша ў аб’ектыве”



Мастацкія выявы Падляшша на здымках чакаюць у Гайнаўцы. Ідзе прыём прац на XIII Фотаконкурс «Падляшша ў аб’ектыве» імя Віктара Воўкава. Падрабязней пра конкурс расказаў нашаму галоўны арганізатар ды дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы, Тамаш Ціханюк:

– Мы чакаем перш за ўсё цікавыя працы, якія пакажуць нам Падляшша з прыгажэйшага боку. І тое, што тут цікавае, і тое, што ўжо адыходзіць і чаго праз пару гадоў не можа ўжо не быць. Мы не навязваем ніякіх тэм: як хто бачыць гэтае Падляшша, што тут яму найбольш цікава, што вартае, каб сфатаграфаваць.

Конкурсныя працы можна дасылаць да канца верасня 2017 года. Абвяшчэнне вынікаў і выстава прац пераможцаў запланаваныя на снежань. азнаёміцца з правіламі конкурсу можна на сайце muzeumbialoruskie.hajnowka.pl.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя