Пачаўся прыём заявак на дафінансаванне да зямлі са сродкаў ЕЗ



Можна ўжо падаваць заяўкі на дафінансаванне да зямлі са сродкаў Еўразвяза на 2015 год. Сёлета польскія земляробы атрымаюць 3,5 мільярды еўра. Сярэдняе дафінансаванне да гектара складае 243 еўра, але актыўны земляроб можа атрымаць нават 500 еўра. Дадаткова грошы атрымаюць уладальнікі звыш 3 гектараў зямлі, маладыя земляробы да 40 гадоў і асобы, якія вядуць экалагічныя гаспадаркі. Земляробы, у якіх звыш 10 гектараў, павінны засеяць мінімум дзве расліны, тлумачыць кіраўнік аддзялення Агенцтва рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі ў Гайнаўцы Мікола Яноўскі.

– Гаспадаркі, якія маюць паверхню ад 10 да 30 гектараў, мусяць быць засеяны 2 культурамі. І максімальна адна культура можа займаць да 75% зямлі. У гаспадарках з паверхняй больш за 30 гектараў мусяць быць пасеяны 3 культуры.

Заяўкі на дафінансаванне да зямлі можна падаваць праз інтэрнэт пры дапамозе праграмы e-wniosek, даступнай на сайце Агенцтва рэструктурызацыі і мадэрнізацыі сельскай гаспадаркі. Дакументы прымаюць да 16 траўня.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота plus.google.com