Пачаўся прыём заявак на «Rockowisko 2016»
Пачаўся прыём заявак на конкурсную частку фестывалю «Rockowisko 2016». Гурты, зацікаўленыя ўдзелам у гайнаўскім мерапрыемстве ў якасці конкурсантаў, ужо могуць дасылаць свае запісы і адпаведныя дакументы. Пра падрабязнасці, датычныя прыёму заявак, распавёў арганізатар фестывалю «Rockowisko 2016” у Гайнаўцы, Тамаш Ціханюк:
— Штогод арганізатары ацэньваюць каля 50-70 гуртоў, з якіх 10 гуртоў выступаюць на сцэне фестывалю. Сёлета будзе крыху інакш, бо ў конкурсную частку арганізатары адбяруць 6 гуртоў, якія будуць змагацца за 2 узнагароды журы, а таксама за ўзнагароду публікі. Я думаю, што гэтыя вартыя знагароды для тых, што хочуць граць і існаваць у гэтым музычным свеце.
Заяўкі на конкурсную частку фестывалю можна дасылаць да 10-га чэрвеня. Уся інфармацыя на сайце фестывалю rockowisko.hajnowka.pl. Само ж Роковіско адгучыць 30-га ліпеня ў гайнаўскім амфітэатры. У фестывалі традыцыйна прымаюць удзел беларускія гурты, у прыватнасці, на ім выступалі “Сцяна”, “Re1ikt” і “Дзецюкі”.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя