Пачаўся тыдзень малітвы за адзінства хрысціян
У беластоцкай царкве святога Духа прадстаўнікі Каталіцкай, Праваслаўнай і Евангеліцкай Царквы супольна маліліся за адзінства і мір. Святую літургію праводзіў настаяцель прыхода айцец Юры Барэчка.
– У планах Божых няма выпадку. І тое, што мы ўсе тут і запрошаныя на малітву пра памнажэнне сярод людзей любові, таксама ёсць голасам Божым. Бог запрашае і жадае дзяліцца гэтай любоўю з кожным чалавекам, пабачыць у ім брата і сястру, нягледзячы на веравызнанне і нацыянальнасць.
Мітрапаліт Эдвард Азароўскі ў пропаведзі падкрэсліў, што найважнейшай з’яўляецца любоў да бліжняга, якая аб’ядноўвае вернікаў розных Цэркваў.
– Любоў – гэта найважнейшае. Калі яна будзе, то здолеем ў сваёй разнастайнасці заставацца разам. І я думаю, у гэтым і ёсць сэнс нашых сустрэч.
Святая імша ў інтэнцыі адзінства хрысціян адбудзецца таксама ў нядзелю ў касцёле св. Роха. Праводзіць яе будзе мітрапаліт Эдвард Азароўскі, а з пропаведдзю выступіць праваслаўны архіепіскап Якаў.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота аўтаркі