Пачынае працу рачны пункт спрошчанага пропуска Рудаўка-Лясная
З 1 траўня пачынае працу рачны пункт спрошчанага пропуска Рудаўка-Лясная на Аўгустоўскім канале. Жадаючыя перакрочыць беларуска-польскую мяжу на адзіным водным пераходзе павінны папярэдзіць памежныя службы аб сваіх намерах не пазней, чым за 2 гадзіны да адпраўлення і мець пры сабе ўсе неабходныя дакументы. Памежны пераход працуе ў рэверсіўным рэжыме і прызначаны перадусім для аматараў воднага адпачынку, якія падарожнічаюць на байдарках ці катамаранах.
Аднак, па словах уладальніка турыстычнага агенцтва “Шот” з Аўгустова Дарыюша Зызало, прыйшоў час пашырыць магчымасці памежнага перахода:
– Гэтая пераправа пакуль толькі водная. Маю надзею, што пашырацца магчымасці і будзе яшчэ пераход пешшу і на ровары. Тут могуць функцыянаваць розныя формы турыстыкі, якія існуюць на дадзены момант.
Пемажны пераход Рудаўка-Лясная будзе працаваць да 1 кастрычніка бягучага года. Магчымасць перакрочыць беларуска-польскую мяжу турысты будуць мець штодзённа ад сёмай гадзіны раніцы да дзевятнаццатай вечара паводле польскага часу.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня