Пачынаецца набор у дзіцячыя садкі Беластока



З 17 сакавіка бацькі, дзеці якіх ўжо вучацца, могуць падаваць заяву, што тыя надалей застаюцца ў садку. Бацькі, дзеці якіх першы год пойдуць у садок, павінны запоўніць заяву ў інтэрнэце. Можна гэта будзе зрабіць з 23 сакавіка. У дзіцячым садку нумар 14 у Беластоку, як і штогод, будуць створаныя беларускія, польскія і мешаныя групы. За выбар беларускай групы дзіця атрымае дадатковыя 12 ачкоў у наборы, кажа дырэктар садка нумар 14 Люцыя Неміровіч.

 Хто хоча да беларускай групы, то трэба пазначыць адмыслова створаны раздзел “Спецыфіка”. За яго можна атрымаць на 12 пунктаў больш. Бацькі мусяць у такім выпадку яшчэ запоўніць заяву, дзе пацвердзяць намер іх дзетак навучацца беларускай мове.

У наборы могуць прымаць удзел дзеці з года нараджэння 2010-2012. Бацькі,  дзіця якіх нарадзілася ў 2013 годзе, могуць паслаць яго ў садок, калі будзе мець 2,5 гады.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота ps14.bialystok.pl