Пачынаецца выбарчая кампанія кааліцыі „Левіца”
Амаль адзінаццаць тысячаў галасоў падтрымкі назбіралі ў ваяводстве Падляшскім палітычныя дзеячы кааліцыі „Левіца”. Гэта подпісы пад спіскам кандыдатаў да выбараў у польскі сойм. Заўтра адбудзецца рэгістрацыя ў Дзяржаўным выбарчым Камітэце ў Беластоку.
Гаворыць лідар падляшскага спісу Павэл Крутуль:
– Мы вельмі ўдзячныя падляшукам за тое, што паверылі нам. Мы правялі шэраг размоваў у Беластоку і бліжэйшых мясцовасцях. Цешымся тым, як гэта ўспрымае новая фармацыя, якая злучыла тры найбольшыя партыйныя групоўкі левых разам „Разам”, „Саюз левых дэмакратычных сіл” і „Вясна Роберта Бедроня” .
З панядзелка пачнецца выбарчая кампанія кааліцыі „Левіца”. За галасы, каб дабрацца ў сойм, будзе змагацца 28 кандыдатаў – чатырнаццаць гэта жанчыны. Падрабязныя прозвішчы будуць аб’яўленыя на наступным тыдні. Рэгістрацыя адбудзецца ў суботу пасля поўдня. Як заяўляюць прадстаўнікі кааліцыі „Левіца”, у выбарах у Сенат падтрымаюць кандыдатаў грамадзянскай кааліцыі.
Беларускае Радыё Рацыя