Пачынаюцца сустрэчы аўтэнтычнага фальклору “Олень по бору ходіт”



11-ыя Падляшско-Палескія жніўныя сустрэчы “Олень по бору ходіт” пачынаюцца 18-га ліпеня у 16.00 у вёсцы Вілянова, што ў гміне Мельнік на Беласточчыне.

На мерапрыемства з’едуцца гурты з Польшчы і Беларусі, якія выконваюць традыцыйны абрадавы фальклор.

Як падкрэслівае арганізатар Дарафей Фіёнік, усё будзе прадстаўлена паводле аўтэнтычнага ўзору.

 – Будзем жаці жыта на зажынках, пройдзем карагодам праз вёску са снапамі жніўнымі. І пры вясковай святліцы будзе жніўны канцэрт і танцы пры капеле традыцыйнай аўтэнтычнай – пад скрыпкі, бубен, гармошку. 

 

У мельніцкай гміне Падляшска-Палешскія жніўныя сустрэчы “Олень по бору ходіт” ладзяцца шосты раз. Арганізатарам з’яўлякцца Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя