Пад помнікам Людвіга Замэнгофа беластачане ўсклалі кветкі



У Беластоку пачаліся святкаванні 101-й гадавіны з дня смерці стваральніка мовы эсперанта. На працягу двух дзён адбудуцца сустрэчы, экскурсіі ды даклады, прысвечаныя славутаму ўраджэнцу Беластока. Кажа cтаршыня Таварыства эсперантыстаў у Беластоку Пшэмыслаў Вежбоўскі:

— Мы сустрэліся пад манументам Людвіга Заменгофа ў 101-ю гадавіну ягонай смерці. Быў міні-канцэрт нашай моладзевай групы, якая спявала на эсперанта. Будзе яшчэ экскурсія  «Слядамі Заменгофа і гісторыі эсперанта  па Беластоку» будзе прэзентацыя пра гісторыю руху эсперантыстаў ды пачастунак. 

Яшчэ заўтра ў Супраслі пад Беластокам раскладуць сімвалічнае вогнішча, у якім удзел прымуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя