Пад знакам „Пагоні”



Напярэдадні Дня Волі ў грамадскай залі беларускай царквы Св. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адкрылася выстава рэпрадукцый беларускага мастака-графіка Зміцера Шапавалава.

Малады творца скончыў аддзяленне графікі, а пазней магістратуру Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў. З 2004 года пачаў актыўна ўдзельнічаць у рэспубліканскіх і міжнародных выставах.

За свой адметны мастацкі стыль “беларускі Дзюрэр”, як ужо паспелі назваць мастака, неаднаразова станавіўся лаўрэатам шэрага міжнародных конкурсаў, а таксама быў узнагароджаны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага.

У ЗША творы Зміцера Шапавалава эскпануюцца ўпершыню. Мерапрыемства арганізавана Беларускай Асветніцкай Лігай Амерыкі (BELA) пры падтрымцы Нью-Ёркскага аддзялення БАЗА, Парафіяльнай Рады Сабора БАПЦ Св. Кірылы Тураўскага, Беларускага Інстытута Амерыкі і Беларускай Фундацыі Крачэўскага. 

Тэкст і фота: Ірыны Хадарэнка