Падаткаплацельшчыкі браніруюць візіты праз інтэрнэт



77% падаткаплацельшчыкаў з Падляшскага ваяводства лічыць, што загадзя забраніраваны візіт у офісе падатковай інспекцыі, павышае бяспеку і эфектыўнасць вядзення справаў.

Магчымасць браніравання візітаў у офісах падатковай інспекцыі праз інтэрнэт мае на мэце перш за ўсё аблегчыць падаткаплацельшчыкам афармленне сваіх справаў, кажа прэс-сакратар падляшскай Краёвай фінансавай адміністрацыі Радаслаў Ганцэвіч:

– Магчымасць браніравання візітаў праз інтэрнэт павінна спрасціць падаткаплацельшчыкам вырашэнне іх справаў. Непасрэдна ў сядзібе абслугоўваюцца толькі кліенты, якія папярэдне дамаўляліся на сустрэчу. Хочам пазбегнуць чэргаў, што павінна зрабіць абслугоўванне больш камфортным і бяспечным. Гэтым найчасцей карыстаюцца падаткаплацельшчыкі з 1-га і 2-га аддзялення падатковай інспекцыі ў Беластоку, а таксама ў Сувалках, Граеве і Гайнаўцы.

Як распавёў Радаслаў Ганцэвіч, забраніраваць візіт у падатковую інспекцыю на канкрэтную дату і час можна самастойна, скарыстаўшыся паслугай „Наведванне падатковай інспекцыі – дамовы” на сайце www.podlaskie.kas.gov.pl або на сайтах асобных падатковых інспекцый, выкарыстоўваючы ўкладку „Як вырашыць справу ў офісе”.

Беларускае Радыё Рацыя