Падазроны “спявак” з кантрабандай трапіў у рукі падляшскіх мытнікаў



Кантрабанду ў 6 тысяч пачак цыгарэт выкрылі на польска-беларускім памежным пераходзе ў Кузніцы.

Схаваныя цыгарэты агульнай вартасцю 75 тысяч злотых мытнікі знайшлі ў шасці калонках у Мерсэдэсе на балгарскіх рэгістрацыйных нумарах, кажа прэс-сакратар мытнай службы ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

Кіроўца аўтамабіля — 57-гадовы мужчына, які меў балгарскі і малдаўскі пашпарты, сцвярджаў, што ён спявак і едзе у Варшаву на канцэрт. І нават паказаў рэкламныя плакаты са сваёй выявай. Аднак, у часе агляду музычных калонак высветлілася, што яны хутчэй за ўсё былі б малапрыдатнымі на канцэрце, бо яны былі цалкам запоўненыя цыгарэтамі з расейскімі акцызнымі маркамі.

Супраць кіроўцы мытная служба распачала справу.  канфіскаваны нелегальны тавар і машына. Кантрабандысту-спеваку пагражае вялікі штраф.

w

Sluzba_Celna_04.03.16.3

w

w

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток