Падчас halfway-festiwal ізноў выступіць гурт з Беларусі
Гэтае мерапрыемства сёлета пройдзе ў Падляшскай оперы і філармоніі з 26-га па 28-га чэрвеня.
Гэта трэці выпуск фестывалю альтэрнатыўнай, незалежнай музыкі.
На сцэне амфітэатру Оперы ў Беластоку выступалі сонг-райтэры і выканаўцы фольк-музыкі сусветнага фармату.
Кажа Артур Мразоўскі, арт-дырэктар фестывалю:
– Сёлета таксама складзеная цікава праграма.
“Сярод выканаўцаўзнойдзем таксама беларускі „.К” . Гэта працяг адной з ідэяў фестывалю”, – кажа Ілона Карпюк з Падляшскай оперы і філармоніі
– Выклікам для нас з’яўляецца неабходнасць знайсці такіх артыстаў, якія і ў атмасферы, і у якасці свайго выканання будуць у змозе захапіць публіку, як тыя артысты, якія прыязджаюць з Заходняй Еўропы з Паўночнай Еўропы, дзе традыцыі аўтарскай музыкі даволі глыбокія, і тыя артысты з’яўляюцца пазнавальнымі ва ўсім свеце.
Уся праграма ды іншыя інфармацыі датычныя фестывалю – на сайце halfwayfestival.com
Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя