Падчас „Польскай аперацыі” было забіта каля 10 тысяч беларусаў



111 тысяч чалавек было забіта і 30 тысяч апынулася у лагерах – гэта вынік гэтак званай „Польскай аперацыі”, якую савецкія ўлады правялі на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Роўна 80 гадоў таму 11 жніўня 1937 года па загадзе народнага камісара Нікалая Яжова пачалася масавая дэпартацыя палякаў у Сібір.

Паводле дадзеных, было дэпартавана каля 100 тысяч чалавек. Сярод расстраляных вялікую частку складалі беларусы, кажа даследчык „Польскай аперацыі” прафесар Мікола Іванаў:

Палякаў шукалі па прозвішчах, часта прозвішчы былі такія, як Міцкевіч, якіх у Беларусі напэўна больш, чым у Польшчы. Колькі беларусаў пацярпела ад „Польскай аперацыі”? Ёсць статыстыка, што ў Беларусі сярод 20 тысяч расстраляных падчас „Польскай аперацыі”, амаль палова была беларусамі.

11 жніўня а 12-й гадзіне на плошчы перад фарным касцёлам у Беластоку адкрыецца выстава прымеркаваная да 80-й гадавіны пачатку „Польскай аперацыі”.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя