Падляшша можа ганарыцца найбольшай колькасцю буслоў
Падляшша як еўрапейскі рэгён можа ганарыцца найбольшай колькасцю буслоў. Гэтаму спрыяюць натуральнае асяроддзе і людзі. У Рудутах, над рэчкай Арлянкай, штогод водзіцца звыш дзесяці бусліных сем’яў. Гэты год асабліва рэкордны на буслянят, кажа жыхарка вёскі Зоя Майстровіч.
– У гэтым годзе шмат буслоў маем. У гнёздах і 2, і 3 бусляняты. Штогод да нас прылятаюць і закладаюць новае гняздо. Дзякуй Богу, вядуцца буслы ў нас – травы хапае, лугоў шмат.
Паводле статыстычных дадзеных, найбольш буслоў водзіцца ў Польшчы, пасля ў Іспаніі, Украіне і Беларусі. На звыш 50 тысяч бусліных сем’яў ажно 9 тысяч водзіцца на Падляшшы.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота static.panoramio.com