Падляшша: новыя выпадкі заражэння COVID-19
Ваявода Падляшша і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра яшчэ шэсць выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, пацверджаных станоўчымі лабараторнымі даследаваннямі. Гэта дзіця, падлетак, маладыя жанчына і мужчына з Беластока, якія знаходзяцца на хатняй ізаляцыі. Жанчына з Гайнаўскага павета, шпіталізаваная ва УСК у Беластоку. Мужчына сярэдняга ўзросту з Беластоцкага павету, хатняя ізаляцыя. Кантактныя асобы былі ахопленыя эпідэміялагічным наглядам.
Усяго на Падляшшы 404 пацверджаныя выпадкі заражэння COVID-19.
Беларускае Радыё Рацыя
