Падляшша стала гаспадаром з’езду Маршалкаў ваяводстваў Рэчы Паспалітай
Падляшскае ваяводства стала гаспадаром з’езду Маршалкаў ваяводстваў Рэчы Паспалітай. У сераду адбылося першае анлайн-пасяджэнне. Сярод галоўных тэмаў – ахова здароўя і праект бюджэту Еўрапейскага звязу на 2021-2027 гады.
Як адзначыў маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі, як старшынствуе на з’ездзе: “Тэмы, якія мы абмяркоўваем, вельмі важныя для нас усіх, незалежна ад таго, пра які рэгіён мы гаворым. А гаворка ідзе найперш пра фінансавыя сродкі з Еўразвязу, пра падтрымку сельскіх мясцовасцяў. Але таксама важнае месца займае ахова здароўя: функцыянаванне бальнічных устаноў”. У з’ездзе бяруць удзел прадстаўнікі самаўрадаў з кожнага ваяводства Польшчы, міністры і еўразвязаўскія эксперты.
Беларускае Радыё Рацыя
fot.: Piotr Babulewicz