Падляшша святкуе Купалле



“Лідар”, “Гай”, “Багач”, “Лотас”, “Клякацякі” і іншыя музычныя калектывы выступалі ў Нараўцы. У амфітэатры гэтай вёскі, у якой значная частка насельніцтва вызнае сябе за беларусаў, прайшло традыцыйнае свята “Купальская ноч”. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Гмінны асяродак культуры.

Падрабязней кажа дырэктар установы Алена Рэент:

– Мы стараемся падтрымліваць гэту традыцыю, таму праводзім Купалле 7-га ліпеня. Усе жыхары нашай гміны, чакаюць гэта штогадовае свята. Мы рыхтуемся да яго цэлы год. Спадзяюся, што ў гэтым годзе будуць і людзі і надвор’е.

Лідар гурта „Багач” (Менск) Віктар Варонін:

– Нас вельмі добра сустракаюць, канцэрты праходзяць на „ура”. Падымаем беларускую культуру.

Цалкам рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Свята “Купальская ноч”, альбо па-польску “Noc Kupały” у Нараўцы, пачалося з традыцыйнага шэсця фальклорных калектываў. Цягам усяго шляху яны спявалі беларускамоўную “Купалінку”, пасля чаго пачаўся канцэрт фальклорных і эстрадных калектываў.

З вітальным словам выступіў і віцэ-маршалак Падляшскага ваяводства Станіслаў Дэрэгайла, які таксама заспяваў на сцэне. На завяршэнне падвялі вынікі конкурсу на лепшы вянок і пусцілі гэтыя вянкі па рацэ Нараўка. “Усё ў лепшых купальскіх традыцыях”, – падсумавалі наведвальнікі вечарыны.

Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Нараўка