Падляшша: Сярод замежнікаў з дзеючым відам на жыхарства, 50% – беларусы



Колькасць іншаземцаў, якія маюць дзеючыя доўгатэрміновыя віды на жыхарства, выдадзеныя ў Падляшскім ваяводстве, перавысіла 10 000 чалавек. Самая шматлікая група – гэта беларусы, якія ў асноўным маюць сталы від на жыхарства, выдадзены ў сувязі з польскім паходжаннем і картай паляка. Падляшскае ваяводства з’яўляецца адзіным рэгіёнам у Польшчы, дзе грамадзяне Украіны не пераважаюць сярод замежнікаў.

Па дадзеных Упраўлення па справах замежнікаў, асноўнымі групамі замежнікаў з дзеючым відам на жыхарства, зарэгістраванымі ў Падляшскім ваяводстве, з’яўляюцца грамадзяне:

– Беларусь – 5,1 тыс. чалавек,

– Украіна – 2,4 тыс. чалавек

– Расея – 370 чалавек,

– Літва – 310 чалавек,

– Грузія – 200 чалавек.

Каля 55 адсоткаў замежнікаў у Падляшскім ваяводстве з відам на жыхарства з’яўляюцца людзі ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў і 28% у дыяпазоне ад 40 да 59 гадоў. Мужчыны пераважаюць – 6,1 тысячы чалавек (60%), у параўнанні з 4000 жанчын. Сярод найбольш папулярных відаў дакументаў, якімі валодаюць замежнікі, пераважаюць пастаянныя віды на жыхарства – 47 адсоткаў, часовыя віды на жыхарства (да 3 гадоў максімум) – 39 адсоткаў і зарэгістраваны від на жыхарства грамадзяніна ЕЗ – 11%.

Зараз па ўсёй Польшчы 414 000 замежнікаў маюць сапраўдныя віды на жыхарства.  Большасць з іх пражываюць у Мазавецкім ваяводстве, дзе 119 тысяч чалавек зарэгістравалі сваё знаходжанне. Наступнымі найбольш папулярнымі ваяводствамі сярод замежнікаў з’яўляюцца: Малапольскае (43 тысячы чалавек), Ніжнесілезскае (33 тысячы) і Вялікапольскае (33 тысячы).

Паводле udsc.prowly.com