“Падляшша ў аб’ектыве 2016”



У Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы адкрылася фотавыстава “Падляшша ў аб’ектыве”. Гэта вынік Агульнапольскага фотаконкурсу “Падляшша ў аб’ектыве” імя Віктара Волкава.

dsc_8570

Сёлета свае працы заявіла меншая колькасць удзельнікаў, чым год раней, але калі ідзе пра ровень прац, то гэта адныя з лепшых за ўвесь час – адзначае дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы Тамаш Ціханюк:

– Чарговы выпуск нашага конкурсу, я думаю, быў адным з лепшых. Гэта маё меркаванне як арганізатара. Таксама цешыць, што гэта розныя працы. Бывалі выпускі, калі ўздымалася менш тэмаў на здымках. У гэтым годзе было паказана ўсё цікавае і характэрнае для Падляшша.

53 удзельнікі. З 145 прац на выставу было абрана 30. Першую  ўзнагароду атрымаў Славамір Катара (Sławomir Kotara) з Мінску Мазавецкага.  Выстава “Падляшша ў аб’ектыве” будзе працаваць у музеі цягам года.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара