Падляшша ў чырвонай зоне распаўсюду каронавіруса
Ад суботы чарговыя паветы і гарады ў чырвонай зоне – уводзяцца новыя абмежаванні.
Ад суботы (17 кастрычніка) у чырвонай зоне будуць знаходзіцца 152 паветы з усіх 16 ваяводстваў, у тым ліку з 11 ваяводскіх гарадоў.
Міністэрства аховы здароўя абвясціла, што ў чырвоную зону будзе ўключана 11 ваяводскіх гарадоў: Беласток, Быдгашч, Гданьск, Кельцы, Кракаў, Люблін, Лодзь, Ольштын, Познань, Жэшаў і Варшава.
Падляшскае ваяводства: Беластоцкі, Бельскі, Гайнаўскі, Сакольскі, Высокае Мазавецкае, Замброўскі, Беластоцкі і Сувальскі паветы.
Чырвоная зона:
– абмежаванне колькасці людзей у гандлёвых кропках да 5 чалавек на 1 касу;
– з 19.10 – забарона на арганізацыю мерапрыемстваў (вяселляў ды іншых);
– падчас рэлігійных абрадаў не больш за 1 чалавека на 7м2,
– у грамадскіх сходах можа прымаць удзел максімум 10 чалавек;
– ва ўніверсітэтах і пачатковых школах дыстанцыйнае навучанне з’яўляецца абавязковым (за выключэннем практычных заняткаў).
Акрамя гэтага, у чырвонай зоне дзейнічаюць тыя ж правілы бяспекі, што і ў жоўтай:
– сталовыя могуць быць адкрытыя з 6:00 – 21:00. Можа быць заняты толькі кожны другі стол. Пасля 21:00 будзе даступная толькі ежа на вынас;
– абмежаванне колькасці людзей у грамадскім транспарце – могуць быць занятыя 50% сядзячых месцаў або 30% ад колькасці ўсіх месцаў;
– спартыўныя мерапрыемствы без удзелу гледачоў;
– падчас культурных мерапрыемствах можа быць занята максімум 25% месцаў;
– прыпыняецца дзейнасць басейнаў, аквапаркаў і трэнажорных залаў.
Таксама для падарожнікаў з Падляшскага ваяводства будуць дзейнічаць дадатковыя абмежаванні за заходняй мяжой Польшчы. Падляшскае ваяводства ўваходзіць у нямецкі спіс так званых „зон рызыкі”.
Рэгіён апынуўся ў нямецкім спісе „зон рызыкі” разам з чатырма іншымі ваяводствамі – Куяўска-Паморскім, Малапольскім, Паморскім і Свентакшыскім. Гэта азначае, што людзі, якія прыязджаюць з Падляшша ў Германію, павінны будуць паведаміць свой адрас у мясцовае ўпраўленне аховы здароўя.
Абавязковай будзе наяўнасць адмоўнага выніку тэсту на каронавірус. У адваротным выпадку прыйдзецца прайсці 14-дзённы каранцін. За парушэнне гэтага палажэння прадугледжаны штраф да 25000 еўра.
Тыя, хто прыбыў з зон рызыкі, таксама могуць бясплатна прайсці тэст у Германіі. У выпадку адмоўнага выніку орган аховы здароўя вызваляе вас ад каранціну.
Абавязак ізаляцыі і праверкі на наяўнасць каронавіруса не распаўсюджваецца, у прыватнасці, на людзей, якія едуць праз Германію транзітам.
Паводле Polskie Radio Białystok