Падляшскае ваяводства атрымае вялікія сродкі на развіццё



Падляшскае ваяводства атрымае вялікія сродкі ў рамках Рэгіянальнай аперацыйнай праграмы на 2021-2027 гады. Гаворка ідзе пра 992 мільёны еўра, – паведамляе прэс-служба Маршалка Падляшскага ваяводства. Акрамя таго, Падляшша можа разлічваць таксама на падтрымку з праграмы Усходняя Польшча, бюджэт якой складае нават 2,5 мільярды еўра.

Прапанову падзелу грошай паміж рэгіёнамі прадставіў напярэдадні падчас прэсавай канферэнцыі прэм’ер краіны Матэвуш Маравецкі. У новай перспектыве каля 60-ці працэнтаў сродкаў з фонду палітыкі згуртавання ЕЗ пойдуць на праграмы, якія рэалізуюцца на нацыянальным роўні. Астатнія 40 працэнтаў атрымаюць рэгіянальныя праграмы, якія кіруюцца маршалкамі ваяводстваў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wrotapodlasia.pl