Падляшскае ваяводства накрывае новая хваля пандэміі каронавіруса
Паводле міністра аховы здароўя Адама Нядзельскага, у Польшчы назіраецца чарговы выбух пандэміі, больш за траціну штодзённых інфікаванняў каронавірусам генеруюць Люблінскае і Падляшскае ваяводствы.
„Там сітуацыя крытычная”, – прызнаў Нядзельскі і патлумачыў, што абодва ваяводствы не так моцна пацярпелі ад маштабу хваробы ў папярэдняй хвалі, і таму цяпер ён вельмі высокі ў гэтых рэгіёнах.
Колькасць людзей, заражаных каронавірусам, сапраўды значна павялічваецца ў падляшскіх бальніцах. Цяпер такіх паўтысячы. Універсітэцкая клінічная бальніца ў Беластоку рыхтуе другі часовы шпіталь ў спартыўнай зале па вуліцы Валадыёўскага.
Беларуская Радыё Рацыя