„Падляшская актава культур 2017”



5 дзён, 23 населеныя пункты, 28 калектываў і каля 600 выступоўцаў. Пачынаецца юбілейны дзясяты Міжнародны фестываль „Падляшская актава культур”.

Сёлета на сцэне ў Беластоку ды ў іншых гарадах выступяць найлепшыя калектывы за апошнія дзесяць гадоў фестываля. Запрошаныя фальклорныя групы з Харватыі, Ізраіля, Украіны, Літвы, Грузіі, Расеі і Беларусі. Канцэрт пачне гарадзенскі гурт “Белыя Росы”.

Танцы, спевы і фальклорная музыка – усё гэта можна будзе пабачыць і пачуць напрацягу пяці дзён у цэнтры Беластока, кажа мастацкі дырэктар фестываля Анджэй Дырдал:

– Рынак Касцюшкі жыве ўвесь тыдзень. Наш фестываль нетыповы, бо ён не монатэматычны, ёсць танцавальныя, інструментальныя, фолькавыя і харавыя гурты. Гама шырокая, кожны знойдзе нешта для сябе, старэйшыя і малодшыя.

Апрача Беластока фестываль наведае, сярод іншага, Белавежу, Гайнаўку, Бельск Падялшскі, Заблудаў, Нараўку ды Гарадок.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара