Падляшская актава культур 2019



24 ліпеня на рынку Касцюшкі ў Беластоку а 17-й гадзіне пачнецца 12 міжнародны фестываль музыкі, мастацтва і фальклору – „Падляшская актава культур”, які будзе доўжыцца да нядзелі.

Гэтым разам 22 калектывы з 12 куткоў планеты, выступяць Беластоку, а таксама больш чым у 30 мясцовасцях Падляшша. Кажа маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі:

„Падляшская актава культур” – гэта вядомая марка Падляшскага ваяводства. Калектывы з розных краін выступяць у больш чым у 30-ці мясцовасцях. Гэта пэўны рэкорд, калі ідзе пра колькасць гмін і колькасць калектываў, якія выступяць. Гэта добрая ініцыятыва, якая рэкламуе наша ваяводства, а таксама культуры краінаў, якія ўдзельнічаюць у фестывалі.

На фестываль упершыню прыедуць калектывы з Камеруна і Тувы. Беларусь будзе прэзентаваць „Падляшскі вянок” з Беластока, аркестр народных інструментаў з Ліды і эстрадны калектыў „Купалінка” з Менска.

Праграму выступаў можна знайсці на старонцы арганізатара фестывалю – Ваяводскага асяродку анімацыі культуры woak.bialystok.pl.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя