„Падляшская актава культур”: дзень трэці



„Падляшская актава культур” напоўніла Беласток колерамі і водарамі розных культур і народаў.

Вельмі годна сярод іншых выступоўцаў паказалі сябе артысты з Беларусі, а таксама маладыя беларусы Падляшша. Кажа кіраўнік ваяводскага асяродку анімацыі культуры Цэзарый Мелько:

– Былі два цудоўныя калектывы з Беларусі. Ансамбль народных інструментаў з Ліды, прафесійны калектыў, вельмі прыемна было бачыць, як дзеці і моладзь выконвае творы. Быў таксама калектыў „Купалінка”. Цешымся, што наладзілі добрую супрацу з філармоніяй у Менску. Таксама вельмі вельмі ўражаны выступам калектыву „Падляшскі вянок”.

27 ліпеня будзе больш танцавальная праграма, выступяць калектывы з Літвы, Гішпаніі, Грузіі, Украіны, а завяршаюць чацвёрты фестывальны дзень беластоцкія „Kurpie Zielone”. Пачатак а 17.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя