„Падляшская актава культур” мяняе форму
Пасля гадавога перапынку, выкліканага пандэміяй, фестываль вяртаецца ў Беласток.
Новы лагатып фестывалю Падляшская актава культур
Фестываль пачнецца ў чацвер, 22 ліпеня, і будзе доўжыцца некалькі дзён да нядзелі. Падрабязнасці праекта падчас канферэнцыі ў аўторак, 6 ліпеня, паведамілі: Барбара Баярын-Казберук, дырэктар Падляшскага інстытута культуры Ізабела Дамброўска, кіраўнік аддзелу прасоўвання і рэкламы і каардынатар фестывалю Дарыюш Крыспінюк.
У сустрэчы таксама прыняў удзел намеснік маршалка Станіслаў Дэрэгайла.
