„Падляшская актава культур” не атрымае сродкаў з бюджэту горада



Ваяводскі асяродак культуры не атрымае з бюджэту горада грошы на арганізацыю „Падляшскай актавы культур” – аднаго з буйнейшых летніх фестываляў у горадзе.

„Актаву культур” заўсёды падтрымліваў горад у памеры 150 тысяч злотых, хаця ўстанова, якая ладзіць фестываль, падлягае пад кіраванне маршалка ваяводства. Адсутнасць фінансавання ў гэтым годзе – гэта вынік праблем бюджэту, так radio.bialystok патлумачыла прычыны адсутнасці фінансавання прэс-сакратар прэзідэнта Беластока Уршуля Боўблей.

Што будзе далей з „Падляшскай актавай культур”, пакуль невядома, арганізатары бачаць некалькі рашэнняў, між іншым, перанясенне галоўнай сцэны канцэртаў ў іншы горад.