Падляшская бібліятэка набыла першае выданне „Пана Тадэвуша”



Падляшская бібліятэка набыла першае выданне “Пана Тадэвуша” Адама Міцкевіча. Кнігу набылі на аўкцыёне антыкварыяту, яна была выдана ў чэрвені 1834 года. Гэта адзіны такі экзэмпляр у рэгіёне – паведамляе „Радыё Беласток”.

„Пан Тадэвуш” быў выданы ў Парыжы накладам тры тысячы экзэмпляраў. Першае выданне мае дэкаратыўную паліграфію. Перад тытульнай старонкай – партрэт Міцкевіча, асобныя кнігі завяршаюцца графічнымі ілюстрацыямі з дрэвамі. Экзэмпляр, набыты Падляшскай бібліятэкай, у верасні зможам пабачыць на выставе ў будынку бібліятэкі. Набыццё кнігі ўпісваецца ў Год польскага рамантызму, які абвешчаны з увагі на 200-годдзе выдання ў Вільні „Балад і рамансаў” Адама Міцкевіча.