Падляшская філармонія наладжвае сувязі з беларускімі калегамі



Супрацоўніцтва з беларускімі культурнымі ўстановамі – гэта адзін з пунктаў дзейнасці дырэктара Падляшскай оперы і філармоніі Дам’яна Танаеўскага.

Новы кіраўнік Беластоцкай оперы хоча ўмацаваць супрацоўніцтва між іншым з Філармоніяй у Менску. Гастролі Беластоцкага аркестра ў Менску і выступы менскага аркестру ў Падляшскай оперы можам чакаць ужо ў другой палове года, кажа дырэктар Танаеўскі.

– Маем ужо запрашэнне на “Беларускую восень” на 26 кастрычніка, у сувязі з тым наш аркестр відавочна будзе ўдзельнічаць у канцэрце ў Менску. А мы напэўна будзем прымаць калектыў у менскай філармоніі. Акрамя таго адносна фестывалю Тарасевіча, магчыма разам з менскай філармоніяй будзем старацца адшукаць такую формуру супрацоўніцтва, якая дазволіць бліжэйшым часам адрадзіць фестываль.

Першае выданне фестываля Яна Тарасевіча, вядомага беларускага кампазітара які нарадзіўся на Сакольшчыне адбыдося ў 2013 годзе. Паводле дырэктара Дам’яна Такаеўскага чарговы раз музыку Тарасевіча ў Падляшскай оперы прагучыць у 2016 годзе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя