Падляшская KAS перадала алкаголь на барацьбу з каронавірусам



Алкаголь, перададзены Падляшскай нацыянальнай падатковай адміністрацыяй (KAS), быў канфіскаваны падчас кантрольных мерапрыемстваў, у тым ліку на  рынках, а таксама падчас агляду нерухомасці.

Санітарна-эпідэміялагічная станцыя на Падляшшы выкарыстае больш за 231 літр алкаголю, які мае моц звыш 80%, канфіскаваны на карысць Дзяржаўнай казны, і прызначаны судом для правядзення працэдур дэзінфекцыі, неабходных для прафілактыкі каронавірусу.

З пачатку пандэміі Падляшская КАS бясплатна перадала ў пажарныя часткі і некалькі бальніц амаль 15 000 літраў спірту для мэтаў дэзінфекцыі.

podlaskie.kas.gov.pl