Падляшскі аддзел таварыства «Wspólnota Polska» працягвае актыўна дапамагаць палякам з Беларусі



У Беластоку адбылася справаздачная прэс-канферэнцыя Падляшскага аддзела таварыства «Wspólnota Polska». Падчас яе былі падведзеныя вынікі дзейнасці за 2022 год і аб’ёмы дапамогі палякам як у Беларусі, так і асабліва тым, хто ў выніку рэпрэсій дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі быў вымушаны пакінуць краіну.

У канферэнцыі прыняў удзел міністр па справах Палоніі і палякаў замежжа – Ян Дзедзічак:

-Для ўраду Польшчы нашы суайчыннікі за межамі краіны, а асабліва суайчыннікі на Усходзе, былі, ёсць і будуць такімі ж гаспадарамі зямлі, на якой яны жылі вякамі. Гэта вельмі важна, што Польшча актыўна займаецца дапамогай нашым суайчыннікам у Беларусі пасля 2020 года, калі рэжым Лукашэнкі сфальшаваў выбары ў Беларусі і пачаў рэпрэсіі супраць тых, хто прагнуў волі і дэмакратыі ў краіне.

Падчас прэс-канферэнцыі было неаднаразова адзначана, што нягледзячы на вайну ва Украіне, дапамога палякам з Беларусі будзе працягваць аказвацца і надалей. А за справаздачны перыяд на гэта было выдзелена больш за 1 млн. 400 тыс. злотых.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя