Падляшскі калектыў „Світанак” адзначыў сваё 10-годдзе
Спявалі па закліку сэрца на розных мерапрыемствах, а з часам пачалі выступаць на сцэне.
10-ць гадоў споўнілася калектыву, які складаецца з настаўніц беластоцкага дзіцячага садка №14 з беларускай мовай навучання.
Як падкрэслівае дырэктарка садка Луцыя Неміровіч, гэта вялікае шчасце і гонар:
– Сіла ў саміх асобах, у іх талентах, сіла ў тым, што яны спяваюць нашыя падляшскія беларускія песні.
Анна Бабік з калектыву „Свіатанак”:
– Мы адчулі магію публікі, якая адгукаецца на тое, што мы спяваем і гаворым, таму проста не маглі перастаць.
Мерапрыемства з нагоды юбілею калектыву „Світанак” прайшоло ў сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя