Падляшскі круглы стол па пытаннях адукацыі



26-га жнiўня ў Беластоку адбудзецца падляшскі круглы стол па пытаннях адукацыі. Пра свой удзел заявіў міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дарыюш Пянткоўскі. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі: падляшскі куратар асветы Беата Пятрушка і падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі:

– Мэтай гэтай дыскусіі – шукаць шляхі вырашэння розных праблем, якія паўстаюць падчас сістэмных зменаў – сістэмы адукацыі, узнагароджання настаўнікаў. Хочам запрасіць на гэтую дыскусію прадстаўнікоў розных асяродкаў, якія маюць дачыненне да адукацыі, альбо удзельнікаў гэтага працэсу, альбо саўдзельнікаў.

Ахвотныя прыняць удзел у Круглым стале па пытаннях адукацыі павінны зарэгістравацца на сайце ваяводскай управы або кураторыі асветы. Плануецца зарэгістраваць не больш за 50 чалавек з розных асяроддзяў, а таксама прадстаўнікоў самаўрадаў. У Польшчы менавіта органы самакіравання займаюцца адукацыйнымі ўстановамі.

Лукаш Леанюк, Беларуускае Радыё Рацыя