Падляшскі маршалак паляцеў у Ізраіль па Святы агонь

Падляшскае ваяводскае самакіраванне на чале з маршалкам Артурам Касіцкім трэці раз дапамагае прывезці ў Польшчу Дабрадайны агонь. Паводле праваслаўных вернікаў, агонь спантанна з’яўляецца ля Гроба Гасподняга ў базыліцы ў Іерусаліме.
Маршалка суправаджае дэлегацыя, сярод чальцоў якой – праваслаўны біскуп Гайнаўскі Павел. Мерапрыемства праводзіцца ў супрацы з канцылярыяй польскага прэзідэнта.
Агонь будзе прысутнічаць на велікодных набажэнствах у Вялікую суботу.
Беларускае Радыё Рацыя
