Падляшскі музей народнай культуры запрашае да сябе на майскія святы



Падляшскі музей народнай культуры пад Беластокам адкрывае новы экспазіцыйны сезон і запрашае ўсіх жадаючых правесці майскія святы на тэрыторыі музея.

Артур Гавел

Сярод новаўвядзенняў – мажлівасць зазірнуць у некаторыя музейныя аб’екты самастойна.

Кажа дырэктар музея Артур Гавел:

– Тут тры будынкі. Спадзяюся, што дазвол для наведвання людзей унутр будынкаў не будзе мець нейкіх негатыўных наступстваў. 

Сярод наведвальнікаў скансэну рады і ўцекачам з Украіны, для якіх музей прапаноўвае бясплатны ўваход ў любы час.

Кажа супрацоўніца музея Івона Завадэцка:

Усе асобы, хто прыбыў з Украіны могуць уваходзіць да нас бясплатна. Ці з экскурсаводам ці без, няма значэння. Так што яны могуць азнаёміцца з нашай культурнай спадчынай. Запрашаем!

Ужо 1 мая Музей запрашае на вернісаж выставы «Святыя заступнікі вясковых хацін на Падляшшы», у будынку сядзібы з Вялікай Бобры. Пачатак а 12-й.

Больш падрабязны каляндар мерапрыемстваў даступны на сайце музея:

Фота аўтара:

Беларускае Радыё Рацыя