Падляшскі музей у Беластоку стане багацейшым (абноўлена)



Падляшскі музей у Беластоку – яшчэ адна ўстанова, якой кіруе Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. 

Пагадненне аб кіраванні Музеем Падляшша ў якасці сумеснай установы было падпісана ў аўторак (17.12) віцэ-прэм’ерам і міністрам культуры Пятром Глінскім, маршалкам Падляшскага ваяводства Артурам Касіцкім і чальцом  Управы Падляшскага ваяводства  Марэкам Маліноўскім. Паводле дзесяцігадовага пагаднення, якое ўступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года, Міністэрства штогод выдзяляе 1 мільён злотых субсідыі Музею Падляшша. Мінімальная гадавая субсідыя з бюджэту ўрада ваяводства складзе 7 мільёнаў злотых.

Цырымонія падпісання дагавора аб сумесным кіраванні Музеем Падляшша адбылася ў штаб-кватэры Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны ў Варшаве. 

wrotapodlasia.pl

* * * 

Падляшскі музей пяройдзе пад частковае кіраўніцтва Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны. Сёння, 17 снежня,  у Варшаве будзе падпісаная адпаведная дамова.

Ва ўрачыстасці возьмуць удзел: міністр культуры Пётр Глінскі, маршалак Падляшскага ваяводства Артур Касіцкі, чалец Управы Падляшскага ваяводства Марэк Маліноўскі, і дырэктар Падляшскага музея ў Беластоку Анджэй Ляхоўскі.

Такім чынам пасля падпісання дамовы Падляшскім музеем будзе кіраваць не толькі маршалак Падляшскага ваяводства, але і міністр культуры. Між іншым, гэта азначае, што бюджэт пляцоўкі вырасце на адзін мільён злотых за кошт штогадовай датацыі з Міністэрства.

Беларускае Радыё Рацыя