Падляшскі ваявода падаў у адстаўку
Прэм’ер-міністр Польшчы Эва Копач прыняла рашэнне пра адстаўку падляшскага ваяводы. Ад займаемай пасады Мацей Жыўна адмовіўся пасля таго, як на мясцовых выбарах, ён атрымаў мандат дэпутата Падляшскага ваяводскага сейміка.
Мацей Жыўна займаў пасаду падляшскага ваяводы цягам сямі гадоў. У бліжэйшы панядзелак адбудзецца першае пасля выбараў пасяджэнне соейміка Падляшскага ваяводства. Пакуль яшчэ не вядома, хто зойме месца ва ўправе.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі маршалкам Падляшскага ваяводства стане – Мечыслаў Бачко ад „Польскай сялянскай партыі” (PSL), а адным з віцэ-маршалкаў Мацей Жыўна ад „Грамадзянскай платформы”.