Падляшскі ваявода выдзеліў 17 млн злотых на дапамогу бежанцам



Па стане на 26 красавіка Падляшскі ваявода выдзеліў уцекачам з Украіны больш за 20 мільёнаў 300 тысяч злотых.

Новую суму дапамогі мясцоваму самакіраванню ў памеры 17-ці млн злотых падчас прэс-канферэнцыі пракаментаваў непасрэдна Падляшскі ваявода Багдан Пашкоўскі:

Гэтыя сродкі перадусім накіроўваюцца на забеспячэнне жылля і харчавання. Мы ўжо перадалі 8 мільёнаў 700 тысяч злотых, з гэтага гмінам 6 мільёнаў і амаль 500 тысяч, паветам больш за 200 тысяч злотых. На аднаразовую грашовую дапамогу ў велічыні 300 злотых мы выдзелілі нашым самаўрадам больш за 4 мільёны 600 тысяч злотых. Таксама забяспечваем харчаванне дзецям у школах – на што выдзелена 20 тысяч злотых.

Па словах Багдана Пашкоўскага, агулам на тэрыторыі Падляшскага ваяводства знаходзіцца каля 17-ці тысяч уцекачоў з Украіны. Пераважная колькасць з іх – жанчыны з дзецьмі.

Беларускае Радыё Рацыя